Клапоцімся аб Вашым здароўi. Думаем пра будучыню.

Мядзельшчына- блакiтнае сэрца Радзiмы!

Мядзельшчына- блакiтнае сэрца Радзiмы!

Мядзельшчына- блакiтнае  сэрца  Радзiмы!

                                                           

 

Я клянуся, о край мой дзiуны,
З белай чайкай над сiнню вады,
Самай лепшаю часткай Радзiмы
Будзеш ты для мяне назаужды!
     Мар'ян Дукса

                                                                                

Шмат ёсць прыгожых месцаў у Беларусі, а ў зямлі Нарачанскай - асаблівая стаць. Імя ёй дало самае вялікае возера рэспублікі - Нарач.

Мядзельскі раён утвораны 15.01.1940 года, размешчаны на паўночным захадзе Мінскай вобласці, ён характарызуецца сваімі, толькі яму ўласцівымі, прыроднымі асаблівасцямі.

На тэрыторыі раёна размешчана 51 вялікае і малое возера, працякае 101 км. рэк і ручаёў. Асаблівае значэнне мае Нарачанская група азёр, а таксама група азёр, размешчаная на тэрыторыі дзяржаўнага ландшафтнага заказніка «Блакітныя азёры». Лясы ў раёне размешчаны на плошчы 70 тысяч гектараў, што складае 1/3 тэрыторыі раёна.

Маляўнічасць пейзажаў Мядзельшчыны зачароўвае сваёй таямнічай, чароўнай прыгажосцю. У адвячоркаваю пару пейзажы Нарачанскага краю дзівяць чараўніцтвам сваіх фарбаў ...… 

Тэрыторыя вакол ЦРА №131 Мядзельскага раёна павінна адпавядаць: рознакаляровыя прыгажуні - цынii, рамонкі, аксаміткі, флоксы - клапатліва пасаджаныя нашымі супрацоўнікамі, ўпрыгожваюць клумбу каля будынка аптэкі.

Ужо многія гады Мядзельскі раён, і асабліва тэрыторыя, размешчаная вакол возера Нарач, з'яўляецца месцам адпачынку жыхароў нашай рэспублікі.

Работнікі ЦРА №131 Мядзельскага раёна не застаюцца ў баку, каб убачыць усю прыгажосць Мядзельшчыны на ўласныя вочы, мы дружна стараемся падарожнічаць па родным краі: пешшу, на роварах і ўплаў па вадзе. Незабыўныя ўражанні засталіся ў работнікаў нашага калектыву пасля экскурсіі ў дендросад Нацыянальнага парка «Нарачанскі», якая была прымеркавана Дню медыцынскіх работнікаў. Дендросад - гэта Кніга Прыроды ў найпрыгожым кутку нашага краю. Над навакольнай мясцовасцю, як купал храма, узвышаецца Музей Лесу, мы адкрылі для сябе шмат цікавага і незвычайнага ў апавяданнях пра жыццё лесу і яго насельнікаў.

Загадчык ЦРА №131
Мядзельскага раёна
А.К.Захарэвіч

Фотаматэрыял прадстаўлены Захарэвіч А.К.

Зварот да спісу

Усе правы абаронены РУП "Мінская Фармацыя" 2013-2024 Капіяванне матэрыялу толькі з дазволу адміністрацыі сайта