Клапоцімся аб Вашым здароўi. Думаем пра будучыню.

РУП "Мінская Фармацыя" | Аб прадпрыемстве

Гандлёва-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мiнская Фармацыя» - гэта прадпрыемства, якое ажыццяўляе рознічную і аптовую рэалізацыю лекавых сродкаў, медыцынскіх вырабаў і іншых тавараў аптэчнага асартыменту.

Юрыдычны адрас: 220039, г. Мінск, вул. Чкалава, 5, к.208.

Кантактныя тэлефоны: прыёмная - 222-77-80, факс - 222-84-03

Электронны адрас: minfarm@minfarm.by

Згодна са Статутам, асноўнымі мэтамі дзейнасці РУП «Мінская Фармацыя» з'яўляюцца: своечасовае забеспячэнне насельніцтва, арганізацый аховы здароўя і іншых арганізацый лекавымі сродкамі, медыцынскімі вырабамі, медыцынскай тэхнікай і іншымі таварамі аптэчнага асартыменту; забеспячэнне кантролю якасці лекавых сродкаў; інфармацыйна-даведачнае абслугоўванне насельніцтва, арганізацый аховы здароўя і іншых суб'ектаў гаспадарання.

Для ажыццяўлення ліцэнзуемых відаў дзейнасці прадпрыемствам атрыманы спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі):

1. Ліцэнзія на ажыццяўленне фармацэўтычнай дзейнасцi

Ліцэнзія № 02040/391 (Ф-391) на фармацэўтычную дзейнасць. Выдадзена Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння ад 5 лютага 1997 г. Сапраўдная да 5 лютага 2022 г.

2. Ліцэнзія на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў

Ліцэнзія № 02040/936 (H-936) на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў. Выдадзена Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння ад 26 сакавіка 2014 г. № 158-А. Сапраўдная да 31 сакавіка 2024 г.

Віды дзейнасці РУП «Мінская Фармацыя»:

1. Аптовая і (або) рознічная рэалізацыя лекавых сродкаў, медыцынскай тэхнікі, медыцынскіх вырабаў і іншых тавараў аптэчнага асартыменту.

2. Аптэчны выраб і водпуск лекавых сродкаў.

3. Збор (закупка) дзiкарослых раслiн (iх частак) у мэтах іх рэалізацыі.

4. Праверка якасці лекавых сродкаў.

5. Здача ў наём уласнай нерухомай маёмасці.

6. Інфармацыйна-даведачнае абслугоўванне насельніцтва і арганізацый аховы здароўя, іншых суб'ектаў гаспадарання.

Усе правы абаронены РУП "Мінская Фармацыя" 2013-2018 Капіяванне матэрыялу толькі з дазволу адміністрацыі сайта